Самагубства – у малітоўным доме



У Рэчыцы на тэрыторыі царквы Сведак Іеговы здзейсніў суіцыд 16-гадовы школьнік. Юнак з’яўляўся сябрам гэтай рэлігійнай арганізацыі. Паводле рэлігіязнаўцы і праваабаронцы Віктара Адзіночанкі, трагедыя наўрад ці стане прычынай для пераследу вернікаў царквы Сведкі Іеговы.

– На колькі я ведаю тэндэнцыі ў стаўленні да рэлігійных арганізацый – улады не хочуць абвастраць канфлікты. Адбылася трагедыя, але я не думаю, што ўлады будуць яе выкарыстўваць для ціску на Сведак Іеговы. Калі мы паглядзім колькасць самагубстваў у Беларусі, а я не ведаю, якая гэта колькасць, але я ўпэўнены, што большасць з іх зроблена людзьмі, якія хрышчоныя ў праваслаўе. І мы ж не можам сказаць, што праваслаўе падштурхоўвае людзей да самагубства.

У Беларусі афіцыйна дзейнічае 27 прыходаў царквы Сведак Іеговы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота gp.by