„Самакіраванне і грамадства” для актывістаў Пастаўшчыны і Глыбоччыны



Пра мясцовае самакіраванне і ўдзел грамадзянаў у вырашэнні пытанняў на мясцовым узроўні гаварылі на семінары ў Паставах. Яго ладзіла грамадскае аб’яднанне „Самакіраванне і грамадства” для актывістаў Пастаўшчыны і Глыбоччыны.

Па словах кіраўніка аб’яднання „Самакіраванне і грамадства” Хрыстафора Жаляпава, гэтае грамадскае аб’яднанне было створана дзеля таго, каб спрыяць актывізацыі дзейнасці простых грамадзянаў у вырашэнні тых мясцовых праблемаў, якія ёсць у кожным населеным пункце:

– Усё ж такі Беларусь – гэта еўрапейская краіна, і мы ўсе хочам, каб гэта была еўрапейская краіна. Для таго, каб мы былі еўрапейскай краінай, мы мусім ствараць той асяродак у якім мы жывем па еўрапейскіх стандартах. У Еўропе самае галоўнае – гэта ўдзел грамадзян, у Еўропе людзі вырашаюць як яны павінны жыць.

На семінары прысутных пазнаёмілі з Еўрапейскай хартыяй мясцовага самакіравання. А таксама разгледзелі сучаснае заканадаўства пра грамадскае тэрытарыяльнае самакіраванне і ўдзел грамадзян у вырашэнні пытанняў мясцовага значэння праз грамадскія абмеркаванні і звароты.

Беларускае Радыё Рацыя