Самаробны пісталет канфіскаваны ў жыхара Бабруйска



Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Бабруйскага гарвыканкама Таццяна Гарбанюк, пісталет быў знойдзены ўчастковымі інспектарамі міліцыі ў ліпені па месцы жыхарства 32-гадовага раней не судзімага беспрацоўнага бабруйчаніна па завулку Чырвонаму.

Пасля пісталет быў накіраваны на экспертызу, якая прызнала яго ручной караткаствольнай гладкаствольнай агнястрэльнай зброяй. У дачыненні да бабруйчаніна распачатая справа па ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) Крымінальнага кодэкса.

„Паводле слоў падазронага, ён набыў пісталет у незнаёмага чалавека некаторы час таму”, — распавяла Гарбанюк.

belapan.by