Самы нізкі ровень самаізаляцыі назіраецца ў Берасці



Такія дадзеныя можна паглядзець на «Яндэкс». Сэрвіс параўнаў ровень таго, якой была актыўнасць жыхароў рэгіёна да эпідэміі і ў час яе.

Кажа наш карэспандэнт Аліса Поль:

– У Берасці паказчык скаладае 3,4, у Баранавічах – 3,5, у Пінску – 3,7. Для параўнання – у Гародні зараз 3,6, а ў Менску 3,7. Прадстаўнікі «Яндэкс» спачатку заявілі, што інфармацыя будзе збірацца выключна ў Расеі, але потым вырашылі прааналізаваць таксама краіны СНД.

Чым больш балаў на мапе атрымоўвае горад – тым лепш. Максімум можна набраць пяць балаў. Мінімум – нуль балаў. Абнаўленне індэксу адбываецца штодня.

Большасць берасцейцаў пакуль не прытрымліваецца самаізаляцыі, паколькі яны лічуць, што дома павінны заставацца тыя, хто хварэе на каронавірус або з’яўляецца кантактамі першага ці другога ўзроўняў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце