Самы высокі рэтранслятар у Беларусі



Самы высокі рэтранслятар (тэлевізійная і радыёвяшчальная вежа) у Беларусі знаходзіцца ў вёсцы Новая Стража Слонімскага раёна. Яго пабудавалі ў 1965 годзе. Вышыня рэтранслятара тады дасягала 350 метраў. І гэта на той час была самая вялікая тэлевежа ў Еўропе.

Праз пэўны час рэтранслятар пачаў дэфарміравацца. І будаўнікі ўстанавілі спецыяльнае абсталяванне, якое тушыла электрамагнітныя рухі.

У 1992 годзе вышыня рэтранслятара ў Слоніме была павялічана да 374 метраў.

Самы высокі рэтранслятар у свеце пабудаваны ў Токіо, ён дасягае каля 625 метраў.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён