Самым вялікім горадам-спадарожнікам Менска стане Рудзенск



У бліжэйшыя гады насельніцтва гарадоў-спадарожнікаў Менска можа павялічыцца з 80-і да 200 тысяч чалавек. Найбуйнейшым з гарадоў-спадарожнікаў сталіцы будзе Рудзенск, паведаміў галоўны архітэктар «Мінскграда» Аляксандр Акенцьеў.

– То бок гэтыя 120 тысяч, якія ў нас да 2030 года могуць з’явіцца ў Менску, плануюцца для рассялення ў гарадах-спадарожніках. У Рудзенску плануецца павелічэнне колькасці жыхароў прыкладна з 11 тысяч да 82-х. То бок гэта максімальны прырост, які прадугледжаны. Гэты горад мае тэрытарыяльныя рэзервы развіцця, якія не закранаюць сельскагаспадарчыя землі.

У Дзяржынску будзе жыць да 40 тысяч чалавек, у Смалявічах — 30 тысяч, у Фаніпалі і Заслаўі — па 23 тысячы, у Лагойску — 19 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя