Сантэхніка па-беларуску ў Воршы



У Воршы адкрылася крама „Сантэхніка” з беларускамоўнай рэкламай і абсугоўваннем па-беларуску.

Пра адкрыццё новай крамы, дзе абсугоўваюць па-беларуску паведаміў Генадзь Шепелеў:

Днямі пазнаёміўся з гаспадаром. Абслугоўвае на трох мовах, кошты дэмакратычныя, дзейнічаюць зніжкі, для пастаянных кліентаў зніжкі максімальныя. Зручная стаянка для аўто ў цэнтры побач з ювелірнай крамай „Сапфір”. 

Беларуская Радыё Рацыя