Саранчукоў: Адзначым Дзень Канстытуцыі разам
Прадстаўнікі партыі БНФ на сваім Сойме прынялі заяву, паводле якой яны прапануюць адзначыць Дзень Канстытуцыі ў 2019-м годзе разам усёй краінай.
Пра прапанову распавядае намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:
– Канстытуцыя – неад’емная прыкмета незалежнай дзяржавы. У гэтым годзе чарговы юбілей беларускай Канстытуцыі. Нагадаю, яна была прынятая ў 1994 годзе. Таму мы лічым акцэнтаванне недзяржаўных арганізацый і дзяржаўных арганізацый на адзначэнні гэтай даты, на папулярыцыі гэтай з’явы, як незалежнай дзяржавы, незалежнай Канстытуцыі, вельмі важным. Таму звярнуліся, у тым ліку да дзяржаўных органаў, з прапановамі аб камплексе мераў па святкаванні гэтай падзеі і па прапагандзе каштоўнасцяў незалежнасці, у тым ліку Канстытуцыі.
Апроч гэтага Партыя БНФ на сваім сойме абвясціла 2019-ы годам беларускай мовы і вызначыла шэраг крокаў па пашырэнні выкарыстання беларускай мовы ў дзяржустановах, недзяржаўных арганізацыях і бізнес структурах.
Беларускае Радыё Рацыя