SATIO: Большасць беларусаў выступае за абмежаванні сацыяльных кантактаў
Як сведчыць красавіцкае апытанне даследчай кампаніі SATIO, 65% рэспандэнтаў выступае за жорсткае абмежаванне стасункаў у грамадстве, 24% – за фармаванне калектыўнага імунітэту, 11% апытаных не вызначыліся.
Распавядае Філіп Біканаў, кіраўнік даследчых праектаў кампаніі SATIO:
– Большасць людзей выказваюцца за больш жорскія меры, за абмежаванне сацыяльных кантактаў. Кажучы пра меры, у першую чаргу людзі чакаюць забароны на грамадскія мерапрыемствы. Другое па важнасці патрабаванне ў красавіку – гэта лепшае інфармаванне.
Цікава, што найбольшую падтрымку ідэя поўнага каранціну атрымала ў групе рэспандэнтаў да 24 год, даследчыкі не выключаюць, што гэта звязана з актыўным карыстаннем інтэрнэтам і атрыманнем інфармацыі з розных крыніц: сацыяльных сетак і тэлеграм-каналаў.
Беларускае Радыё Рацыя