Сацсеткі «Вясны» ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў



«Экстрэмісцкай» была прызнаная 21 інтэрнэт-старонка Праваабарончага цэнтру — пералік іх займае ажно 2,5 старонкі ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Сярод іншага, «экстрэмісцкай» была прызнаная старонка пра «Вясну» на сайце арганізацыі Front Line Defenders, «тэг Вясны» на сайце Reform.bу, а таксама толькі рускамоўная версія сайту Праваабарончага цэнтру — беларускамоўнай і англамоўнай версіі ў спісе няма.

[manual_related_posts]