Сацыяльна-хрысціянскі рух зробіць яшчэ адну спробу афіцыйна зарэгістравацца



„Нягледзячы на тое, што Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі, нашу дзейнасць гэта не спыніць. Мы яшчэ раз правядзем агульны сход і зноў будзем падаваць дакументы на рэгістрацыю».

Актывісты сацыяльна-хрысціянскага руху двойчы спрабавалі зарэгістравацца як дабрачыннае асветніцкае грамадскае абʼяднанне. І абодва разы Мінʼюст — адзіная, згодна з дзейным заканадаўствам, установа ў Беларусі, якая мае права прымаць такія рашэнні, — дазволу на рэгістрацыю не даваў.

Вольга Кавалькова падкрэсліла, што рух працягвае дзейнасць прынамсі ў трох кірунках: агітацыя за беларускамоўнае навучанне дзетак у дзіцячых садках, паляпшэнне ўмоў утрымання ў турмах і ізалятарах, дыскусія вакол пенсійнай рэформы.

Актывісты сацыяльна-хрысціянскага руху збіраюць подпісы грамадзян Беларусі, сустракаюцца з дэпутатамі і праводзяць агітацыйныя кампаніі.