Саюз палякаў збірае сродкі на фільм пра абарону Гародні



Саюз палякаў на Беларусі падтрымаў ініцытыву Фонду Лелевеля, датычную фільма пра абарону Гародні ў верасні 1939-га года.

10269503_556784501104276_8699180696332256639_n

Як паведаміў старшыня СПБ Мечыслаў Яськевіч, сябры Саюза, асабліва з Гародні, адзінагалосна падтрымалі ініцыятыву, ды ўжо праводзяць збор сродкаў на гэты фільм:

– Як раз сёлета 75-ая гадавіна абароны Гародні. Мы, як Саюз палякаў, тым больш мы гарадзенцы, заангажаваліся ў гэта. Усе аддзелы Саюза палякаў збіраюць грошы, каб зрабіць свой унёсак. Грошы з усіх аддзелаў: Менска, Івянца, Гарадзеншчыны і Берасця. Мы перададзім усе сабраныя грошы на здымкі гэтага фільма.

Механізм збору ахвяраванняў палягае ў тым, што неабходна сабраць пэўную мінімальную суму грошай, каб атрымаць датацыю з іншых устаноў. Самым шчодрым ахвярадаўцам прадугледжаны ўзнагароды. Збор сродкаў працягнецца яшчэ 40 дзён.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя