Серыя тэрактаў ў Шры-Ланцы: загінула не менш 290 чалавек (абноўлена)



У выніку выбухаў у дзень каталіцкага Вялікадня на Шры-Ланцы загінулі не менш 290 чалавек, паведамляе мясцовае выданне News First. Яшчэ 452 пацярпелі, 

Сярод загінуўшых грамадзяне 35 краін.

* * * 

Колькасць ахвяраў у выніку выбухаў у храмах і гатэлях Шры-Ланкі вырасла да 138 чалавек, паведаміла Reuters з спасылкай на заявы аіцыйных прадстаўнікоў улады. 

Раней паведамлялася пра 52 загінуўшых.

Выбухі раніцай 21 красавіка амаль адначасна адбыліся ў трох гарадах краіны. У Каломба бомбы здэтанавалі ў каталіцкім храме і трох элітных гатэлях, у Нэгомба і Батыкалоа – яшчэ ў двух храмах.

Выбухі ў храмах адбыліся ў час велікодных службаў.

Паведамляецца, што сярод ахвяр могуць быць і турысты.