Сеціва як пляцоўка для дыскурсу і распаўсюду альтэрнатыўнай інфармацыі



Незалежныя сайты і асабліва іх чаты сталі для простых людзей тымі пляцоўкамі, дзе можна выказаць свае набалелыя думкі, задаць пытанні і атрымаць на іх адказы.

Бывае там досыць горача, за што даводзіцца баніць. Паколькі сходзяцца людзі рознага інтэлектуальнага ўзроўню, кажа рэдактар аднаго з такіх сайтаў  “1 рэгіён” Павел Дайлід:

– Асноўная палітычная падзея, якая адбываецца ў краіне, – гэта выбарчая кампанія. І ўсе гэтыя падзеі, пікеты, нашыя трансляцыі, якія робіць сайт, таксама глядзяць добра. Гэта ўсё абмяркоўваецца – затрыманні, сама выбарчая кампанія. Да выбараў асноўнай тэмай быў каронавірус. Ён і зараз не сыходзіць з павесткі дня.

Па словах Паўла Дайліда, на жаль, з камерцыйнай прычыны сайт рускамоўны. На беларускамоўны варыянт пакуль няма сродкаў. Дарэчы, і рускамоўны варыянт не самаакупаемы, хаця мае апошнім часам амаль мільён наведвальнікаў, існуе за кошт прыватнай газеты “Ганцавіцкі час”.

Беларускае Радыё Рацыя