Шчодры вечар, добры вечар!



Сёння, 13 студзеня, Шчодры вечар, ён папярэднічае Старому Новаму году, які наступае ў ноч з 13-га на 14-е студзеня.

Свята традыцыйнае для краінаў, цэрквы якіх адзначаюць Каляды па юліянскім календары, то бок 7 студзеня. З гэтай нагоды нашае радыё пацікавілася ў жыхароў Пінска ці сустракаюць яны Стары Новы год:

– Неяк не святкуем, гэта старая традыцыя. Адсвяткавалі Новы год і ўсё.

– Раней у маладосці святкавала. Зараз ужо бабулька. Вельмі весела і смешна было. Адзначалі як Новы год так і Стары год.

– Так, у нас ёсць традыцыя, і сямейная таксама. Мы заўсёды збіраліся усёй сям’ёй, качку запякалі.

– Як і на Новы года дорым падарункі дзецям, унукам.

Па народных павер’ях, ноч з 13-га на 14-е студзеня, самы добры час для ўдалай варажбы. У старажытнасці свята сустракалі з багатым застоллем, гульнямі і калядаваннем.

Беларускае Радыё Рацыя