Шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак у Менску



Каля тысячы казачных персанажаў прынялі ўдзел у шэсці Дзедаў Марозаў і Снягурак у Менску. Яны прайшлі маршрутам ад плошчы Незалежнасці да Дварца спорту. Сёлета галоўны Дзед Мароз і Снягурка ехалі не на карэце, а на трактары “Беларус”.

 Таксама ў гэтым годзе акрамя рэгіёнаў, удзел у шэсці прынялі і прадстаўнікі буйных сталічных прадпрыемстваў. Наперадзе ўсіх вітала калона кандытарскай фабрыкі “Камунарка”.

Напрыканцы свята адбыўся танцавальны флэшмоб і пнеўмафеерверк.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя