Школа «Еўрапейскі выбар Беларусі»



Адукацыйная пляцоўка для атрымання новых ведаў і для актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці ў трэцім сектары – школа «Еўрапейскі выбар Беларусі». Яна скіраваная да беларускай моладзі, працуе ў такіх сферах як журналістыка, палітыка, культуралогія ды іншых.

Кажа Мікіта Семяненка, сябра рады руху «За свабоду» і суарганізатар школы «Еўрапейскі выбар Беларусі»:

– Школа даволі шматбаковая, і вельмі шмат выпускнікоў ужо працуюць журналістамі на TYT.BY, узначальваюць нейкія недзяржаўныя арганізацыі ці з’яўляюцца рэдактарамі парталаў. Няма такой спецыфікі, каб тут былі толькі маладыя людзі, якія пачынаюць свой шлях у грамадскай дзейнасці ў Беларусі. У тым годзе сярод «школьнікаў» было 10 настаўнікаў і выкладчыкаў, то бок тут людзі, якія хочуць атрымліваць новыя веды, нягледзячы на тое, што сёння яны нясуць гэтыя веды іншым дзецям і студэнтам.

Цалкам размову з Мікітам Семяненкам, а таксама з навучэнцамі школы «Еўрапейскі выбар Беларусі» слухайце ў перадачы «Мы бачым» а 18.30 паводле польскага часу.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя