Школьніца асуджаная на паўтара года абмежавання волі за лжывы данос



Навучэнка адной з сярэдніх школ Менска 2004 года нараджэння прыгавораная да аднаго з паловай года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову за лжывы данос. Рашэнне вынес 18 мая суд Партызанскага раёна, паведамляе Вярхоўны суд.

„Абвінавачаная Ч. 4 верасня 2020 года, будучы папярэджаная пра крымінальную адказнасць за заведама лжывы данос, наўмысна звярнулася ў цэнтральны апарат Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь з заявай аб учыненых у дачыненні да яе злачынствах, што адносяцца да катэгорыі цяжкіх, якія нібыта мелі месца ў жніўні 2020 года на тэрыторыі Менска і ў памяшканні ЦІП ГУУС Менгарвыканкама і выявіліся ў збіванні яе дубінкамі невядомымі супрацоўнікамі міліцыі, а таксама незаконным затрыманні і пазбаўленні волі. У судовым пасяджэнні абвінавачаная Ч. віну ва ўчыненні інкрымінаванага ёй дзеяння прызнала цалкам”, — гаворыцца ў паведамленні Вярхоўнага суда.

Прысуд у законную сілу не ўвайшоў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

БелаПАН