Школьны год у Беларусі будзе працягвацца з 1 верасня па 31 жніўня



Школьны год будзе працягвацца з 1 верасня па 31 жніўня — так напісана ў новым Кодэксе аб адукацыі.

У Мінадукацыі патлумачылі, што гэта азначае.

Галоўнае: вучыцца ўлетку школьнікі не будуць. Змены звязаныя з афармленнем працы і стажу настаўнікаў. Цяпер школы не будуць зачыняцца падчас вакацый, настаўнікаў не будуць звальняць.

Заняткі для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў, якія здаюць іспыты, будуць працягвацца з 1 верасня па 25 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]