Школы ў Беларусі наведваюць каля 40% вучняў



Упершыню ў найноўшай гісторыі краіны – 1 траўня ў беларускіх школьнікаў не выходны дзень. Па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя колькасць вучняў, якія наведваюць установы адукацыі вагаецца ў межах 40% і пэўна такая сітуацыя захаваецца да канца вучэбнага года.

Самі настаўнікі робяць усё магчымае, каб знаходжанне ў школе было максімальна бяспечным для здароўя, – кажа настаўніца Таццяна Кубрак:

– Праводзім вільготную ўборку на працягу ўсяго дня і па неабходнасці, адкрываем вокны, кварцуем памяшканні. Павялічылі колькасць праветрывання памяшканняў. Штодзень праводзім генеральную ўборку ўсіх памяшканняў з выкарыстанне мыйных сродкаў, дэзсродкаў. Апрацоўваем дзвярныя ручкі, самі дзверы, паверхні, да якіх могуць вучні дакрануцца рукамі.

Школьнікаў, якія навучаюцца дома, атэстуюць па выніках трох чвэрцяў, але для атэстацыі яны будуць вымушаныя прыйсці ва ўстанову адукацыі, паведамляюць у Міністэрстве адукацыі.

Беларускае Радыё Рацыя