Шматдзетнай сям’і не даюць ільготны крэдыт



Сяргей і Вольга Дуброўскія з вёскі Квасевічы Івацэвіцкага раёна 7 гадоў стаяць у чарзе для атрымання ільготнага крэдыту на будаўніцтва дома. Але банк не спяшаецца адкрываць крэдытнай лініі, бо аддаваць крэдыт трэба будзе дзяржаве. Сям’я мае чацвярых дзяцей і хутка чакае пятае. Жывуць у старым невялікім доме бацькі Сяргея. Пакуль ім выдзелены толькі зямельны ўчастак. За свае грошы зрабілі дакументы на будаўніцтва дома, залілі фундамент, правялі туды электрычнасць. Хаця дастатак у сям’і невялікі. Сяргей працаваў у калгасе, але з-за малых заробкаў перакваліфікаваўся ў страхара і працуе на будоўлях па ўсёй Беларусі.

Клопат пра шматдзетныя сем’і толькі на словах, кажуць Дуброўскія:

Спачатку стаялі на кааператыў нам сказалі, кааператыў мы будаваць не будзем, падпісвайцеся на ўчастак. Падпісаліся на ўчастак, нешта там зрабілі за свае грошы і ўсё, сказалі: чакайце крэдыт. Дакументы ўсе ёсць, але грошай няма.

Усё, што нам сказалі ў райвыканкаме: можаце скардзіцца. І гэта вельмі крыўдна. Толькі абяцаюць-абяцаюць, як прыйдзеш дык яны табе, так-так… У нас няма ільгот, я плачу за абеды, які ўсё дзеці ў нас плацяць у вёсцы. За кнігі плаціш, па 40 рублёў. А сёлета пранеслі ну такія ўжо старыя кнігі ды яшчэ сказалі самім падклейваць. За што плаціць?

Дубоўскія перасталі верыць у дапамогу дзяржавы і пачалі разбудоўваць старэнькую хату бацькі Сяргея. Па словах Вольгі, пра шматдзетных маці успамінаюць раз на год у дзень маці для галачкі. Калі паслухаеш выступы чыноўнікаў у той дзень, то турботы пра шматдзетных зашкальваюць. Але гэта ўсё толькі на словах.

Беларускае Радыё Рацыя