Шостыя па ліку “БАЖынкі” прайшлі пад Гомелем



“БАЖынкі” – гэта карпаратыўны фэст незалежных журналістаў. На гэты раз у год гасціннасці ён меў жартаўлівы лозунг “Сардэчна запрашчаем”.

Па словах старшыні грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Жаны Літвіной “БАЖынкі” – гэта ўжо цэлая традыцыя і патрэбна, каб яна захавалася:

– Усё што мы робім – гэта ўсё натуральна ў імя прафесіі, але за ўсім гэтым мы проста нармальныя людзі, якім вельмі важна, каб умелі паміж сабой кантактаваць. Любы сябра арганізацыі можа стаць удзельнікам “БАЖынак”, вельмі хочацца, каб людзі набіраліся энергетыкі, а вярнуўшыся дадому памяталі, што ёсць БАЖ, што акрамя працы, паўсядзённых праблем ёсць проста чалавечыя зносіны.

У “БАЖынках” прынялі ўдзел больш за трыццаць журналістаў з усёй Беларусі. Яны ўдзельнічалі ў  творчым конкурсе – “Медыямарафоне”, спаборнічалі  ў спартовых конкурсах, а таксама змаглі паслухаць канцэрт Вольгі Цярэшчанкі і  гурта “Ягорава гара”.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя