Штат Адміністрацыі прэзідэнта абяцаюць скараціць на 30%



Аптымізацыя ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі адбудзецца на 30%. Пра гэта паведаміла журналістам кіраўнік Адміністрацыі Наталля Качанава па выніках праведзенай у кіраўніка дзяржавы нарады.

«Сёння разгледжаныя гэтыя пытанні, прапанаваная структура. Будзе скарочана каля 30% дзяржаўных служачых, якія працуюць у Адміністрацыі прэзідэнта. Структура Адміністрацыі невялікая — гэта 108 дзяржслужачых у той новай штатнай колькасці, якую мы сёння прапанавалі», — заявіла Наталля Качанава.

Яна адзначыла, што праца па аптымізацыі штатнай колькасці заўсёды няпростая, бо звязана з жыццём і лёсамі людзей. Зыходзячы з гэтага, скарачэнне збольшага адбудзецца за кошт вакансій, якія будуць вызваляцца ў сувязі з сыходам работнікаў на пенсію. Іншым паспрабуюць дапамагчы з працаўладкаваннем ў іншыя арганізацыі і ўстановы, дзе будзе патрэба ў адпаведных спецыялістах.

БелТА