Што думаюць менчукі пра вайну Расеі супраць Украіны?



Што думаюць менчукі пра вайну Расеі супраць Украіны на фоне чарговай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна? Пра гэта апытанка Беларускага Радыё Рацыя на вуліцах беларускай сталіцы:

-Другі Афганістан. Пасля гэтага Саюз разваліўся.

-Расея памылілася. Яна думала, што будзе як у Крыме. Зараз забуксавалі.

-У Бібліі напісана, што ўсё пачынаецца з Быцця, а заканчваецца Апакаліпсісам. Няма ніякіх іншых варыянтаў. Мы жывем у апошнія часы. Лепшае, што мы можам рабіць, – гэта дарыць людзям любоў, скарацца, каяцца. Тады, магчыма, нешта зменіцца.

-Страшна. Вайна дабярэцца і да Беларусі, і да Расеі.

-Мы маглі б, як найменей, не ўдзельнічаць у гэтай вайне як памагатыя Расеі. Мне падаецца, што Лукашэнка ў пэўным сэнсе «купіў» для Беларусі нейкую колькасць спакойнага часу. Бо калі б Беларусь выступала супраць вайны з самага пачатку, хутчэй за ўсё па нас бы таксама танкамі праехалі. Я думаю, што Украіна пераможа, а ў Расеі не будзе нічога добрага.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Таму, вельмі верагодна, наперадзе нас чакаюць вялікія змены.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: banana.by