Што думаюць жыхары вёскі Малеч на Бярозаўшчыне пра выбары?
Беларускія выбары ідуць ужо два дні. Для фальсіфікацый улада не прыдумала нічога новага. Людзі ў большасці непадрыхтаваныя да выбару. Кідаюцца ў вочы паўсюль вялікія плакаты праўладных кандыдатаў з птушачкамі у клетачцы насупраць. У той час як плакаты апазіцыйных кандыдатаў наўмысна зрываюцца.
Што пра выбары думаюць вясковыя людзі, адказваюць жыхары мястэчка Малеч на Бярозаўшчыне:
– Я не пайду галасаваць, не бачу вартых.
– Не буду таксама галасаваць. Гэта гульня ў адны вароты – такія выбары. Не буду.
– Якія тут выбары? За каго тут галасаваць?
– Галасаваць пойдзем. Мы хочам, каб у нас дэпутат быў справядлівы. У гэтым жыцці сёння – адзін падман.
– Я пайду, але я ўжо слепну, то не ведаю, як і за каго галасаваць.
– А мы ўжо прагаласавалі. У нядзелю будзем бульбу выбіраць, то будзем занятыя.
– Мы заўсёды раней галасуем. Тут побач жывем, прыйдзем і прагаласуем.
РР: Прагаласавалі за праўладнага, за Ткачука?
– Так, вырашыла, што ён будзе лепш за іншых.
– Асабліва не ўнікаю ні ў што, як раней галасавалі, так і цяпер прыйшла.
– Такі склад камісіі, што яны мне даўно надакучылі і ніякага даверу да іх даўно няма. Проста мне непрыемна туды хадзіць.
Вось такія розныя думкі наконт выбараў ў людзей, пражываючых у вёсцы Малеч.
Беларускае Радыё Рацыя
