Што ні рабі – ніякай справядлівасці не знойдзеш!



20 лютага ў свеце адзначаецца Дзень сацыяльнай справядлівасці. На Берасцейшчыне людзі нічога не ведаюць пра існаванне такой даты.

Ды і самой справядлівасці ў Беларусі няма, кажа былы ўладальнік вялікай дапаможнай гаспадаркі Аляксандр Аліхвер:

 –  Справядлівасць шукаюць ва ўладаў. А што такое ўлада? Гэта асобная каста, якой на канкрэтнага чалавека напляваць. Справядлівасць у Беларусі знайсці можна, але толькі, калі знаходзішся пры ўладзе. 

У магчымасць знайсці справядлівасць не верыць не толькі Аляксандр Аліхвер, але і апытаныя жыхары Берасцейшчыны:

 – Нідзе не знойдзеш справядлівасці. Кожны толькі думае пра сваё. Па тэлевізары адна хлусня. На словах у Аляксандра Рыгоравіча заўсёды прыгожа, а на справе – не. Як бы не спрабаваць дабіцца справядлівасці – немагчыма. Ліст у адміністрацыю прэзідэнта “адфутбольваецца па месцы жыхарства” .

– Калі скардзіцца, горш будзе, чым калі не скардзіцца. Што ні рабі – ніякай справядлівасці не знойдзеш! 

Сярод апытаных нашым карэспандэнтам толькі адзінкі мінакоў вераць у магчымасць знайсці справядлівасць.

Цалкам апытанне тут:

Міжнародны дзень справядлівасці быў заснаваны генеральнай асамблеяй ААН. Яно адзначаецца з 2009 года.

Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў гэты дзень, садзейнічаюць умацаванню сацыяльнай справядлівасці.

Беларускае Радыё Рацыя