Што рабіць, калі дзіця-інвалід пераступіла 18-гадовы рубеж?



Што рабіць, калі дзіця-інвалід пераступіла 18-гадовы рубеж, а праблемы не скончыліся і патрабуецца яшчэ дагляд. Толькі заканадаўства глухое да такіх выпадкаў, а беларускія чыноўнікі не хочуць унікаць у твае праблемы, кажа маці дачкі-інваліда медсястра Наталля Каролік з Баранавіч.

– Яна працягвае яшчэ вучыцца ў школе. Грашовую дапамогу ў мяне забяруць, як толькі дачцэ споўніцца 18 гадоў. Яшчэ ў мяне забіраюць «мамін дзень». Кажуць: што ваша дзіцё ўжо дарослае. А якая ж яна дарослая, калі яна яшчэ ў сям’і і мае патрэбу ў даглядзе.

Па словах Наталлі Каролік, дастукацца да чыноўнікаў з праблемай дачкі-інваліда ёй яшчэ не ўдалося і ці ўдасца, таксама вялікае пытанне.

– Такая сцяна неразумення. Яны проста закрываюцца гэтымі сваімі бюракратычнымі загадамі і пастановамі. І яны настолькі непрабіўныя. Яны абсалютна нічога не чуюць.

Паводле Наталлі Каролік, 17 гадоў таму яны за свае сродкі, а гэта 40 тысяч еўра, за мяжой зрабілі дачцы аперацыю. Гэта дазволіла дзяўчынцы інтэгравацца ў грамадства і вучыцца ў звычайнай сярэдняй школе. Распрадалі, што маглі з бацькамі, крыху дапамог прафсаюз на працы мужу-афганцу, узялі крэдыт, з якім разлічыліся толькі ў мінулым годзе. Несці свой крыж пакут павінен у Беларусі ты сам, чыноўнікам не да цябе.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя