Што супольнага паміж Палацам Рэспублікі і егіпецкімі збудаваннямі?



Што агульнага паміж пасляваеннай архітэктурай Менску – Палацам Рэспублікі і старажытна-егіпецкімі збудаваннямі?

Пра гэта вялася гаворка на лекцыі мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель, што адбылася ў сталічнай Галерэі TUT.BY:

– Я ў ЕГУ тады выкладала. Мы шпацыравалі як раз па гэтаму пляцу і спрабавалі, у межах невялікага семінара, вызначаць каардынаты эпох. Што цікава, гэтыя студэнты не мастацтвазнаўцы зусім, хуценька зарыентаваліся, прынеслі мне на наступныя заняткі даведнік па Анкары і тыцнулі ў малюнак пальцам, сказалі: „А вось Грабніца Атацюрка”. Апынулася, што прапарцыйна і, так бы мовіць, па адчуванні амаль адзін у адзін, вось гэтае магутнае, манументальнае, пахавальнае збудаванне.

Пры жаданні ў Менку можна адшукаць архітэктурныя куточкі Парыжу, Рыму, Берліну і нават Пекіну.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара