Што такое «радамін», якім разганяюць пратэтоўцаў?



Пратэстоўцаў пасля інаўгурацыі Лукашэнкі разганялі вадамётамі з каляровай вадой. Памаранчавы колер вада набыла праз радамін.

Сваю версію такога кроку ўладаў даў навуковы супрацоўнік, менскі хімік Зміцер Цэлоўскі:

– Пазначаюць людзей фарбаю, а гэта не першы выпадак, успомніце жнівеньскія падзеі, калі людзі сведчылі, што затрыманых пазначалі з балончыкаў рознымі колерамі. І жорсткасць абыходжання залежыла ад таго, якім колерам пазначылі невядомыя, якія затрымлівалі пратэстоўцаў. Яны настолькі далёкія ўвогуле ад нейкіх нормаў маралі, капаюць ужо старыя савецкія падручнікі, вышукваюць хоць нешта новае, каб спалохаць хоць каго, хоць колькі чалавек спалохаць.

Па словах практыкуючага хіміка, радамін бяспечны для чалавека пры непрацяглым кантакце. Гэтае рэчыва таксама шырока выкарыстоўваецца пры правядзенні следчых дзеянняў, у асноўным на тэрыторыі Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя