Што значыць для беларусаў слова “дэмакратыя”?



Міжнародны дзень дэмакратыі адзначаецца з 2007 года 15 верасня. Ён прымеркаваны да 20-ай гадавіны першай міжнароднай канферэнцыі новых і адноўленых дэмакратый. У прынятай ААН рэзалюцыі гаворыцца, што ўсе сусветныя дэмакратыі маюць агульныя рысы. Але няма краіны, дэмакратычная мадэль каторай была б прынята за эталон.

Што значыць для беларусаў слова “дэмакратыя”, разважаюць жыхары Баранавіч:

Дэмакратыя — гэта ўлада народа.

Самае галоўнае, каб улада не лезла ў асабістае жыццё чалавека. Я жыў пры савецкай уладзе, і яна лезла, і цяпер усё лезе, і ні канца ні краю. Я адчуваю, што так і памру не дачакаўшыся, калі ўлада перастане лезці і ў кішэню, і ў душу, і ў мазгі.

Гэта свабода на сама й справе.

Не народ для урада, а ўрад для народа.

Гэта, найперш, законнасць.

Для гэта неабходны незалежны парламент, незалежны суд, чаго ў Беларусі няма і не можа быць пры цяперашняй уладзе, якую даўно трэба мяняць, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяргей Гоўша.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя