Што з’явіцца новае на Гарадзеншчыне?



Нядаўна старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў правёў прэс-канферэнцыю для журналістаў у Мастах.

Падчас прэс-канферэнцыі Уладзімір Краўцоў сказаў, што хутка будзе запушчаны першы энергаблок Беларускай АЭС у Астраўцы. Таму даступнасць электраэнергіі адлюструецца ў першую чаргу на будаўніцтве. Электараэнергія будзе выкарыстана ў шматпавярховых дамах. У Слоніме з’явяцца першыя дамы, якія будуць ацяпляцца за кошт электраэнергіі. У Скідалі будзе пабудавана такіх 17 дамоў.

У сувязі з пускам АЭС у Астраўцы павялічыцца колькасць насельніцтва. Там пабудуюць спартыўна-аздараўленчы комплекс і лядовы палац, з’явяцца новыя мікрараёны.

У 2020 годзе пачнецца рэканструкцыя аўтатрасы М7 Менск-Ашмяны- мяжа Літвы. Каштаваць гэта рэканструкцыя будзе 44 мільёны еўра. Пачнецца будаўніцтва аб’язной дарогі вакол Гародні, якая парадуе жыхароў мікрараёнаў Вішнявец і Альшанка. Адновяцца тры масты ў Гарадзенскім, Лідскім і Смаргонскім раёнах. Да 2021 года на Гарадзеншчыне будзе дзейнічаць 26 электразарадных станцый для электрамабіляў. Адбудзецца рэканструкцыя стадыёна Ваўкавыскай спартыўнай школы № 1.

Да юбілеяў у 2020 годзе Жыровіцкага манастыра і з’яўлення Жыровіцкай Іконы Божай Маці распачалася рэканструкцыя аб’ектаў манастыра, рэстаўрацыя Успенскага сабора. На свята там будзе адкрыты помнік Серафіму Жыровіцкаму.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]