Штраф за ўшанаванне памяці абаронцаў Берасцейскай крэпасці
540 рублёў або 20 базавых велічыняў — такі штраф быў прысуджаны берасцейскаму грамадскаму дзеячу Віталю Казаку, які выступае супраць акумулятарнага завода.
Віталь Казак
„Пакаранне паводле Адміністрацыйнага кодэкса вынесена за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі”, — распавёў праваабаронца Уладзімір Вялічкін:
– У сувязі з пачаткам выбараў улады максімальна выкарыстоўваюць усе магчымасці для ціску на актывістаў. Цяпер яны прыгадалі эпізод з 8-га траўня, калі Казак меў намер выйсці і нагадаць берасцейцам пра герояў абароны Берасцейскай крэпасці 1939 года.
Напярэдадні чарговай акцыі пратэсту ў Берасці з 8 па 10 траўня былі затрыманыя восем актывістаў і некалькі праваабаронцаў. Менавіта ў межах гэтага эпізоду судзілі Віталя Казака.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце