Сілавікі прыйшлі да рэдактаркі “Зялёнага партала” Яніны Мельнікавай (абноўлена)



«Да мяне прыйшлі», – такое паведамленне з’явілася сёння ў 8.30 на старонцы рэдактара «Зялёнага партала» Яніны Мельнікавай. Падрабязнасці і прычыны візіту пакуль невядомыя.

Па iнфармацыi „Зяленага партала”, сувязі з Янінай Мельнікавай пакуль няма. Вядома, што каля 10.10 яе вывелі з кватэры ў бус, яна паехала ў Следчы камітэт. Падчас вобшуку ў яе вынялі техніку, статус Яніны Мельнікавай – сведка.

Сёння раніцай таксама прыйшлі да Ірыны Сухій, сябры савета ГА „Экадом”. Каля 9 раніцы пазванілі яе дачцы, прадставіліся як КДБ і ветліва паведамілі, што хочуць правесці вобшук, спыталі, хто ім адчыніць дзьверы, каб іх не ламаць. Сама Ірына знаходзіцца за мяжой і ў бяспецы.