Сілавікі прыйшлі ў касметычнае прадпрыемства «Модум», затрымалі кіраўнікоў



Нумары адміністрацыі прадпрыемства «Модума» ў гэты момант недасяжныя, адзначае выданне.

 

 

Раней працаўнікі заўважылі, што ад самай раніцы недалёка ад фабрыкі прыпаркаваўся зялёны аўтобус МАЗ са шторкамі на вокнах, а па перыметры пачалі гуртавацца маладыя людзі ў цывільным.

Вядомы беларускі вытворца касметалагічнай прадукцыі даўно супрацоўнічае з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, гэтак жа, як і онлайн-гіпермаркет 21vek.by, дзе былі ператрусы тыдзень таму.

Кіраўніцтва інтэрнэт-крамы дагэтуль пад вартай, што канкрэтна інкрымінуецца сузаснавальнікам, пакуль невядома.

novychas.by