Сілавікі выламалі дзверы ў кватэру мужчыны з-за рэпоста з «экстрэмісцкага» канала
Сёння, 2 лістапада, раніцай у Магілёве супрацоўнікі 11-га Упраўлення ГУБАЗіК МУС РБ выламалі дзверы ў адну з кватэр — відавочцы паведамілі, што сілавікі груба ўварваліся ў памяшканне. Яны таксама бачылі, як выводзяць іх суседа — Рамана Мельнікава.

Папярэдне, падставай для арышту стала абвінавачанне па ч. 2. арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць), пішуць магілёўскія праваабаронцы.
