Сілавікі забралі маці актывіста «Маладога фронту» Арсенція Чыжыка
Сілавікі забралі маці актывіста «Маладога фронту» Арсенція Чыжыка. Знаёмы сям’і расказаў, што сілавікі звезлі жанчыну, пакінуўшы аднаго дома яе 13-гадовага сына. Чаму жанчыну забралі, невядома. Яна працуе медсястрой у рэанімацыі. Арсенція Чыжыка два тыдні таму затрымалі з ужываннем гвалту супрацоўнікі КДБ, змясцілі ў СІЗА. «Малады Фронт» пісаў, яму інкрымінуюць «Распальванне варожасці» (Арт. 130 КК РБ).
Паводле Белсат
