Сілавікі затрымалі адміністратара тэлеграм-канала БСДПГ



Затрымана сябра Прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), адзін з адміністратараў партыйнага тэлеграм-канала „БСДП”, скарбнік партыі Людміла Волкава.

У размове з Радыё Рацыя першы намеснік старшыні БСДП (Грамада) Аляксей Сігаеў распавёў пра тое, што вядома аб гэтым затрыманні.

– Яе затрымалі з працы. Пакуль што дакладна невядома, за што. Пра гэта мы даведаліся тады, калі ўбачылі, што наш партыйны тэлеграм-канал узламаны. Усе падпішчыкі адтуль выдалены. І таксама была спроба замяніць аватарку на герб Беларусі. Але ў выніку тыя, хто ўзламалі наш канал, пакінулі нашую партыйную сімволіку ў якасці аватаркі на канале.

„Працяг рэпрэсій супраць актывістаў паказвае, што сітуацыя змяняецца, але ў горшы бок,” – лічыць Аляксей Сігаеў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]