Сілавікі затрымалі кіраўніка Пухавіцкага райвыканкаму



У Мар’інай Горцы адбыліся масавыя затрыманні мясцовых чыноўнікаў і бізнесменаў.

Сярод затрыманых – кіраўнік раёна Сяргей Ленкавец, гендырэктар „Пухавіцкага аграпрадукта” Іван Гумоўскі і яшчэ шэраг кіраўнікоў, перадае Tut.by. Як мяркуецца, затрыманым інкрымінуецца атрыманне і дача хабару.

Сяргей Ленкавец узначаліў Пухавіцкі райвыканкам у 2015 годзе. Да гэтага ён шэсць гадоў узначальваў Бярэзінскі райвыканкам.