Сілавікі затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча



Больш за 200 кніг з крамы, якая адкрылася, канфіскаваны, паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Па 15 выданнях будзе „праведзена экспертыза”. Па якім артыкуле затрыманы Андрэй Янушкевіч – невядома.

«Накіроўвалi людзей на вуліцы ў жніўні 2020 года». ГУБАЗіК на сваім канале пракаментаваў ператрус ў кнігарні «Кнігаўка»

Яны пішуць, што «ворагі сваёй краіны накіроўвалi людзей на вуліцы ў жніўні 2020 года, спрабавалі адкрыць кнігарню з экстрэмісцкай і нацысцкай літаратурай». Свой запіс ГУБАЗіК суправадзіў скрыншотамі з канала «Выдавецтва Янушкевіч» і «Белліт».

Адзначым, што гэта быў першы запіс ГУБАЗіКа на сваім канале на беларускай мове.

Незалежнае выдавецтва „Янушкевіч” працуе з 2014 года. Яно выпусціла сотні кніг на беларускай мове, у тым ліку пераклады з ангельскай першых трох кніг пра „Гары Потэра”.

t.me/viasna96

[manual_related_posts]