Сіноптыкі абвясцілі жоўты ровень небяспекі на 1 жніўня



Сіноптыкі абвясцілі на 1 жніўня жоўты ровень небяспекі. Белгідрамет прагназуе, што ў некаторых рэгіёнах паветра прагрэецца да +32°С. Магчымы кароткачасовыя дажджы. Прагназуецца, што днём па паўднёвым усходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30 +32°С.

Па ўсёй Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, магчымы кароткачасовы дождж, навальніцы. Аднак у большасці рэгіёнаў верагоднасць ападкаў – 30-40%. Прагназуецца пераменны вецер, 3-8 м/с.