Сістэма дабрачыннай дапамогі ў Беларусі патрабуе карэннага перагляду



Удасканальванне заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць рэлігійных арганізацый у Беларусі, дадатна адаб’ецца на працы ўсяго грамадскага сектара.

Пра неабходнасць спрашчэння працэдуры атрымання дабрачыннай падтрымкі распавёў кіраўнік Беларускага праваслаўнага брацтва Святых віленскіх мучанікаў Мікола Матрунчык:

– Патрабуецца для грамадства, не толькі для брацтва. А для брацтва гэта было б вельмі выдатна, каб з’явіўся гэты закон пра дабрачынную дзейнасць. Каб было ўсё значна спрошчана. Атрымаў падтрымку, рэалізаваў тое, пра што заяўляў, паказаў, што ўсё было зроблена адпаведна – ну і ўсё. І далей робіш новыя планы.

Акрамя гэтага, наяўнасць нормаў Указа № 300 ад 2005 года «Аб  бязвыплатнай (спонсарскай) дапамозе» істотна ўскладняе развіццё такіх механізмаў калектыўнага сацыяльнага супрацоўніцтва, як краўдфандынг, сацыяльнае прадпрымальніцтва.

Беларускае Радыё Рацыя