Сітуацыя з рэлігійнай свабодай у Беларусі значна пагоршылася



Пра гэта заяўляе Федэральная камісія ЗША па міжнароднай рэлігійнай свабодзе ў сваім дакладзе. У суправаджальнай запісцы да дакладу гаворыцца, што пасля шырокіх антыўрадавых пратэстаў 2020 года ўлады прынялі жорсткія рэпрэсіўныя меры супраць грамадзянскай супольнасці. Гэта паўплывала і на ўмовы рэлігійнай свабоды.

“З тых часоў рэжым Аляксандра Лукашэнкі праводзіў чысткі ў дачыненні да католікаў і праваслаўных хрысціян, духавенства, якое крытыкавала яго аўтарытарную тактыку, ладзіў рэйды на каталіцкія і пратэстанцкія набажэнствы і публічна прапагандаваў антысеміцкія змовы і рыторыку”, — адзначаюць аўтары.

У дакладзе згадваецца сітуацыя з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, якога не пускалі дадому ў Беларусь.