Вячаслаў Сіўчык: Трэба вяртацца да законнасці



Правядзенне рэферэндуму пад час тэрору ў краіне – гэта ганебны здзек з беларусаў. Удзел у гэтым мерапрыемстве шэраговых грамадзян у пэўнай ступені легітымізуе становішча Лукашэнкі.

Вячаслаў Сіўчык

Беларусам трэба пад рознымі прычынамі адмовіцца ад удзелу ў гэтым балі шатана, упэўнены лідар руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык:

„Зараз гэтая лукашысцка-пуцінская хеўра спрабуе знішчыць увесь беларускі народ. Сітуацыя дастаткова страшная, і нічога не зменіцца да моманту, пакуль не будуць спыненыя рэпрэсіі. Нельга зараз займацца іншымі справамі: прапаноўваць нейкія канстытуцыі – гэта так жа незаконна, як і дзеянні Лукашэнкі. Трэба вяртацца да законнасці. Закон гарантуе толькі Канстытуцыя 1994 года”.

Паводле Вячаслава Сіўчыка, пайсці на рэфэрендум нават з мэтай сапсавання бюлетэняў, якіх ніхто лічыць не будзе, – гэта згода на лукашысцка-пуцінскае рабства, якое можа працягнуцца шмат гадоў.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя