СК адмовіў у завядзенні крымінальнай справы за гвалт сілавікоў



Следчы камітэт скончыў праверку заяваў пацярпелых ад збіцця і катаванняў сілавікоў. Там прыйшлі да высновы, што «выбраныя супрацоўнікамі праваахоўных органаў сродкі і спосабы былі сувымерныя, прымяняліся з намерам прычынення найменшай шкоды ў тых абставінах».

Следчыя заявілі, што не было ні катаванняў, ні сэксуальнага здзеку.

Яны таксама лічаць, што пацярпелыя падавалі звароты пад чыімсці кіраўніцтвам. У паведамленні СК гаворыцца, што з 9 да 15 жніўня затрымалі каля 2 тысяч чалавек. Звароты пра супрацьпраўныя дзеянні падалі 680 асобаў.

Пераважная большасць заяўнікаў — грамадзяне да 30 гадоў, беспрацоўныя, студэнты і прадпрымальнікі. У выніку праверкі следчыя вырашылі крымінальнай справы не заводзіць.

Беларускае Радыё Рацыя