СК пачаў крымінальныя справы па фактах масавых беспарадкаў



„Следчым камітэтам пачатыя крымінальныя справы па фактах масавых беспарадкаў і гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яны мелі месца на тэрыторыі гораду Менску і шэрагу іншых рэгіёнаў краіны сёння ўначы, — цытуе дзяржаўнае агенцтва БелТА ў сваім Тэлеграм-канале сказаў старшыню Следчага камітэту Івана Наскевіча. — Усе супрацьпраўныя дзеянні суправаджаліся гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, дзясяткі з якіх пацярпелі”.

Паводле БелТА, правапарушэнні суправаджаліся знішчэннем маёмасці, супрацівам прадстаўнікам улады. „У цяперашні час больш за 100 следчых працуюць на месцах здарэнняў”, — сказаў кіраўнік СК.

„Ужо цяпер завялі крымінальныя справы па фактах арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзелу ў іх па розных частках арт.293 КК. Адказнасць за дадзеныя дзеянні адпаведна — да 8 і 15 гадоў пазбаўлення волі”, — падкрэсліў старшыня СК.

„Праваахоўнымі органамі будуць прыняты ўсе магчымыя меры для абароны канстытуцыйнага ладу”, — запэўніў Іван Наскевіч.