СК завёў крымінальныя справы па факце абвальвання маста на Нямізе



Вінаватых у датычнасці абвалу пешаходнай часткі маста ў Менску над вуліцай Няміга плянуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу – аб службовай халатнасці і аб «парушэнні праектаў, абавязковых для захавання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры вытворчасці будаўніча-мантажных работ».

У ведамстве таксама паведамілі, што створана следчая група з ліку супрацоўнікаў Галоўнага і Менскага следчых упраўленняў. Таксама арганізавана і працягваецца правядзенне допытаў службовых асобаў арганізацый, якія ажыццяўляюць утрыманне, тэхнічнае абследаванне і абслугоўванне маста.

Пешаходная частка маста ў Менску на Нямізе абвалілася 8 студзеня. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.