Скарачаецца колькасць мігрантаў з Украіны



Ганаровае консульства Украіны ў Гародні адзначае істотнае скарачэнне мігрантаў, якія прыязджаюць на тэрыторыю Гарадзеншчыны з усходніх  рэгіёнаў Украіны. Стабілізацыя сітуацыі непасрэдна звязана з тым, што адбываецца ў Луганскай і Данецкай абласцях. Як зазначае сакратар Ганаровага консульства Вікторыя Рыжыкава, апошнім часам колькасць зваротаў у дыпламатычную ўстанову зменшылася ў разы, у параўнанні з пачаткам года:

– Напэўна, гэта рэалізацыя менскіх пагадненняў, якія дапамаглі стабілізаваць сітуацыю ў рэгіёне Данецка, Луганска. Усё менш ваенных дзеянняў на гэтай тэрыторыі, вось людзі вырашылі выехаць. Думаю, туды вяртаецца мірнае жыццё. Людзі, якія прыехалі часова сюды, каб перасядзець тую сітуацыю, якая была ва Украіне, пры першай жа магчымасці, канешне, выязджаюць.

Што датычыць мігрантаў з заходніх рэгіёнаў Украіны, якія шукаюць прытулку на Гарадзеншчыне, то гэта перадусім мужчыны ад 18 да 30 гадоў. Асноўная прычына прыезду гэтай катэгорыі грамадзян – ухіленне ад службы ва ўкраінскім войску.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

[manual_related_posts]