“Скажы дэпутату” – конкурс на Берасцейшчыне
Конкурс пад назвай “Скажы дэпутату” працягваюць прадстаўнікі арганізацыі “За свой горад” на Берасцейшчыне.
З такім хэштэгам у сацыяльных сетках можна знайсці звароты да народных абраннікаў, — распавёў палітык Ігар Маслоўскі:
– Мы хочам прыцягнуць жыхароў Берасця ў працэс вырашэння праблем з часам іх публічнага ўдзелу і хочам зрабіць больш актыўнымі саміх дэпутатаў мясцовых Саветаў. Зараз яны зусім пахаваліся. Яны і раней не праяўлялі вялікай актыўнасці, а зараз іх зусім не чуваць.
Як адзначыў Ігар Маслоўскі, для пераможцаў конкурсу таксама прадугледжаныя каштоўныя прызы. Прыняць удзел у ім можна цягам лета.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
