Скончыў жыццё самагубствам зняволены Дзмітрый Дудойць



Скончыў жыццё самагубствам зняволены Дзмітрый Дудойць, паведамляе ПЦ „Вясна”.

Дзмітрый — жыхар Смаргоні, асуджаны да двух гадоў «хіміі» за каментар пад пастом апазіцыянеркі Вольгі Карач. Яго абвінавацілі ў знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненай ў інфармацыі, якая размешчана ў сетцы Інтэрнэт (арт.369 КК РБ).

З 29 снежня мінулага году Дзмітрый адбываў тэрмін ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу ў Магілёве. Па інфармацыі @dissidentBY, мужчына здзейсніў суіцыд, калі вяртаўся з паліклінікі без суправаджэння. Скокнуў з моста і разбіўся. Яму было 43 гады.