Скраў даныя амаль 1,5 мільёна беларусаў і скінуў іх „экстрэмістам” — СК



Следчы камітэт паведаміў, што жыхар Віцебску здолеў скапіяваць з сістэмы даныя амаль 1,5 мільёнаў беларусаў і скінуў іх „экстрэмістам”.

Следчы камітэт сцвярджае, што 35-гадовы работнік разлікова-касавага цэнтру ў Віцебску размяшчаў у „экстрэмісцкіх” Telegram-каналах інфармацыю пра прыватнае жыццё і персанальных дадзеных праваахоўнікаў, службовых асоб і іх сваякоў, адміністраваў „экстрэмісцкі” Telegram-канал, а таксама нібыта заклікаў да актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках.

Яму прад’яўлена абвінавачанне па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: ч.3 арт.203-1, ч.2 арт.342, ч.1 арт.368, арт.369, ч.1 арт.361-1, ч.3 арт.293. Матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

[manual_related_posts]